Краязнаўца Ян Лялевіч зробіць экскурс у гісторыю гарадзенскай фатаграфіі. Вы зможаце паглядзець на здымкі стогадовай даўніны, што рабіліся ў горадзе.
Удзельнікам плэнэру прапануецца экскурсія ў Новы Сьвет. Гісторык Андрэй Вашкевіч пакажа, дзе пачынаўся гэты гарадзкі квартал, дзе рабіў свае першыя крокі маленькі Максім Багдановіч. Пасьля кожны абярэ для сябе найпрыгажэйшую вулачку і пачне здымкі.
Усе ўдзельнікі плэнэру адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Жанр здымка кожны выбірае сам: архітэктура, сцэнкі з жыцьця жыхароў Новага Сьвету, рэпартаж, фотакалаж, фотакомікс.
Нагадаем, што вынікі фотаплэнэру будуць выдадзеныя на CD, куды ўвойдуць выбраныя работы кожнага з ўдзельнікаў акцыі, агляд гісторыі фотаздымка ў Горадні, віртуальная мапа Новага Сьвету.
Удзел у фотаакцыі «Адкрый Новы Сьвет» азначае вашу згоду з правам арганізатараў выкарыстоўваць працы у рамках мерапрыемства з абавязковым пазначэньнем аўтарства. Да выданьня CD удзельнік абавязуецца не друкаваць свае здымкі ў СМІ, электронных дзёньніках, іншых інфармацыйных рэсурсах.
Працы прымаюцца ў фармаце JPEG, памерам па малым баку не менш за 1000 піксэляў. Вага здымка — не болей за 3 Мб.
Удзел у фотаакцыі «Адкрый Новы Сьвет» адкрыты, далучыцца можа кожны, дастаткова толькі паведаміць аб сваім жаданьні на [email protected]
Чакаем вас 28 чэрвеня 11.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48‑а, 44.