У Крыме суд арыштаваў двух чалавек, якіх называюць «украінскімі дыверсантамі». Пра гэта паведамляюць РІА «Новості».

«Затрыманыя і арыштаваныя яшчэ двое ўкраінскіх дыверсантаў», — сказалі ў судзе.

У прыватнасці, адзін з іх — Аляксей Стогній, якога расейскія СМІ называюць палкоўнікам Галоўнага выведуправа Украіны. Другі — Глеб Шаблій, якога называюць украінскім афіцэрам.

Аляксей Стогні

Аляксей Стогні

Глеб Шаблій

Глеб Шаблій

Яны былі затрыманыя і арыштаваныя на мінулым тыдні, аднак вядома пра гэта стала толькі ў панядзелак.

Судовае пасяджэнне прайшло ў закрытым рэжыме. Абраная мера стрымання ў выглядзе арышту тэрмінам на 2 месяцы.

У судзе нібыта выявілі сувязь затрыманых з трыма раней затрыманымі ўкраінцамі.

«Усе пяцёра затрыманых з'яўляюцца ўдзельнікамі адной дыверсійнай групы, якая дзейнічае ў Севастопалі», — сказаў суразмоўца.

У сюжэце тэлеканала «Россия-1» у праграме прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва не абышлося і без візітоўкі Яраша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?