Расійская эканоміка справілася з шокам ад падзення цэнаў на нафту і ўвядзення санкцый і паказвае прыкметы аднаўлення, гаворыцца ў заяве Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).
Нягледзячы на тое, што па выніках 2016 года, як чакаецца, ВУП Расіі скароціцца на 0,6%, у 2017 годзе расійская эканоміка прадэманструе рост на 1,1%, мяркуюць эксперты МВФ.
Рост эканомікі РФ, гаворыцца ў паведамленні, будзе, сярод іншага, абумоўлены і павышэннем сусветных цэн на нафту.
МВФ таксама адзначае запаволенне інфляцыі ў Расіі да 5,6% у год з перспектывай далейшага зніжэння і меры, прынятыя ўладамі РФ для бюджэтнай кансалідацыі.
0
0
0
0
0
0