newskaz.ru

newskaz.ru

Петрапаўлаўскі гарадскі суд Паўночна-Казахстанскай вобласці прысудзіў да пяці гадоў і шасці месяцаў калоніі жыхара раённай вёскі Ігара Чупрыну за допісы, якія, паводле следства, распальвалі міжнацыянальную варожасць і ўтрымлівалі заклікі далучыцца да Расіі.

Пра гэта паведамляе Sputnik Казахстан.

Чупрыну прызналі вінаватым па двух артыкулах: «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай варожасці, у абодвух выпадках учыненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных сетак» і «Прапаганда парушэння ўнітарнасці і цэласнасці Рэспублікі Казахстан».

Запісы, за якія яго асудзілі, публікаваліся на старонцы карыстальніка з нікам Ігар Чупрына ў сацсетцы Укантакце з 1 верасня 2014 года па 20 мая 2015 года. Суд прызнаў, што допісы і каментары, якія Чупрына пакідаў «Укантакце», сведчылі аб негатыўным стаўленні да прадстаўнікоў казахскай нацыянальнасці.

У прэс-службе суда растлумачылі, што ў дачыненні да карыстальнікаў, якія размяшчалі негатыўныя каментары на старонцы Чупрыны, вядзецца дасудовае расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0