«Наша Ніва» прызнала чалавекам года Кацярыну Сінюк — стваральніцу інтэрнет-партала Imenamag, на якім збіраюць грошы для людзей у патрэбе, інвалідаў, дзяцей-сірот. Настасся Роўда пагутарыла з гэтай незвычайнай дзяўчынай.

Гістарычная тэма нумара — постаць Міхала Вітушкі. Гэтай тэме прысвечаныя пяць старонак газеты, артыкулы Антона Рудака і Алеся Пашкевіча.

Таксама ў нумары: гістарычны нарыс Ніны Стужынскай пра савецкі канцлагер у цэнтры Мінска, Аляксандра Гелагаева пра авіяносец «Адмірал Кузняцоў» як люстэрка расійскай магутнасці, апавяданне Святланы Курс «Іра, першае каханне, каляндар на 2017 год, успаміны Алены Брава пра свой побыт на Кубе.

* * *

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц — 2,53 рубля (індэкс 63125), для прадпрыемстваў — 2,53 (індэкс 631252). Рэдакцыя знізіла цану падпіскі на першае паўгоддзе. Прычым аплаціць можна і не ўстаючы з крэсла.

Падрабязную інструкцыю падпіскі на газету праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Як падпісацца на pdf-версію — чытайце тут.

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY — незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку, а таксама праз АРІП. Дзякуй за падтрымку!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0