У суботу, 17 снежня, на праспекце Пераможцаў адкрыецца ГЗЦ Galleria Minsk. У першы дзень запусцяць каля 30 крам — чвэрць ад усяго ліку патэнцыйных арандатараў. Якія маркі будуць прадстаўлены ўжо ў гэтым годзе, а якія пазней, распавялі tut.by прадстаўнікі комплексу.

Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY

Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY

ГЗЦ Galleria Minsk размяшчаецца амаль насупраць Палаца спорту і ўключае ў сябе гандлёвы цэнтр і гасцініцу DoubleTree by Hilton. Першапачаткова комплекс планавалі здаць яшчэ да чэмпіянату свету па хакеі, але праз узніклыя цяжкасці тэрміны заканчэння будаўніцтва некалькі разоў пераносіліся.

У выніку гандлёвы цэнтр адкрываецца для наведвальнікаў 17 снежня, але новых для Мінска брэндаў адзення ў ім адразу не будзе. Так, запрацуюць крамы «ТВОЕ», LC Waikiki, Sister's і Koton, а таксама салоны італьянскага адзення VinceModa і ніжняй бялізны Hunkemoller. Будзе супермаркет «Буслiк», Mothercare і магазін адзення для дзяцей Next Kids.

Абутковыя крамы ў Galleria Minsk адкрыюць Basconi, Rylko, Remonte і Nursace. Ювелірныя вырабы прадставяць Pandora, «7 карат» і «Царскае золата». Тэхніку можна будзе купіць у вялікім «Пятым элеменце», а таксама ў пунктах Sony Centre і BORK.

Акрамя таго, 17 снежня запрацуе і крама «Звездочёт» з дзіцячымі кнігамі і развівальнымі гульнямі. Дзіцячую зону дапоўніць і першы ў Беларусі інтэрактыўны тэатр дзіцячай казкі, які будзе праводзіць спектаклі для рознага ўзросту.

Таксама запрацуе і большасць пунктаў на фудкорце. Гаворка ідзе пра «Ташыр Піца», Salateira, Sub's, «Мама Дома», Doner House, Marconi і Bubble Sweet. Адкрыецца і «Еўраопт».

Да канца снежня ў Galleria Minsk з'явіцца яшчэ каля 10 аб'ектаў, сярод якіх шоу-рум Belarus Fashion Week, у якім выставяць каля 20 айчынных дызайнерскіх марак. На працягу некалькіх месяцаў запоўніцца і фудкорт.

А вось вясной 2017 года ў Galleria Minsk запрацуе першы ў Беларусі магазін польскай маркі Reserved. Усяго ж у ТРЦ плануецца запусціць больш за 100 гандлёвых пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0