kommersant.ru

kommersant.ru

Мінск і Масква ў пачатку наступнага тыдня могуць урэгуляваць спрэчкі вакол доўгу Беларусі за расійскі газ і аб'ёмаў паставак нафты. «Коммерсант» піша пра магчымыя ўмовы кампрамісу. Па дадзеных выдання, Мінск гатовы аплаціць $425 млн доўгу за газ, калі атрымае новыя траншы крэдыту з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Акрамя таго, Беларусь хоча новых ільгот у выглядзе $300 млн штогадовай кампенсацыі за высокія цэны на газ. Мінск традыцыйна патрабуе цэнавых саступак, кажуць эксперты, і Масква звычайна ідзе на гэта з геапалітычных меркаванняў.

Пасол Расіі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў учора заявіў, што пытанні па пастаўках нафты і газу паміж Беларуссю і Расіяй будуць вырашаны да 20 снежня. Гаворка ідзе ў тым ліку пра рознагалоссі Масквы і Мінска наконт цаны расійскага газу і аб'ёмы паставак нафты з РФ. З-за розных падыходаў да разліку цаны газу Беларусь аказалася вінна «Газпрому» за першае паўгоддзе каля $300 млн, якія абяцала аплаціць да 20 кастрычніка, але так і не перавяла грошы. У якасці ціску на Мінск РФ знізіла пастаўкі нафты (у 2016-2024 гадах павінны складаць 24 млн тон у год). З сярэдзіны года штоквартальныя аб'ёмы ўпалі да 3,5 млн тон, а з кастрычніка — да 3 млн тон.

«Будуць нармальныя разлікі за газ — будуць нармальныя пастаўкі нафты. Адкарэктуем баланс, і здымуцца ўсе пытанні», — адзначыў учора Сурыкаў.

Графік на першы квартал 2017 года сапраўды прадугледжвае рост транспарціроўкі нафты ў Беларусь да 4,5 млн тон нафты, пацвердзіў дарадца прэзідэнта «Транснефці» Ігар Дзёмін.

Па словах Дзёміна, учора на нарадзе з удзелам кіраўнікоў «Гомельтранснафта Дружба» Сяргея Сасноўскага і «Полацктранснафта Дружба» Васіля Дробатава было вырашана, што «Транснефць» да 23 снежня дае Мінску пазіцыю па тарыфах на прапампоўку. Новая стаўка пачне дзейнічаць 1 лютага 2017 года.

Зрухі ў перамовах, як высветліў «Коммерсант», звязаныя з новымі прапановамі Беларусі па пагашэнні доўгу за газ.

Пра іх атрыманне 8 снежня паведаміў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч, у той жа дзень Савет міністраў Беларусі заявіў, што «ў якасці жэсту добрай волі» зрабіў авансавы плацёж за газ. Як распавялі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, Мінск выказаў гатоўнасць пагасіць $425 млн прамой запазычанасці за расійскі газ з пачатку года. Але Беларусь хацела б у такім выпадку ў бліжэйшы час атрымаць трэці і чацвёрты траншы крэдыту з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. У гэтым годзе Мінск ужо атрымаў першыя два траншы (усяго на $ 800 млн), агульны памер ухвалены фондам крэдыту - $2 млрд сям'ю траншамі. У аўторак міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын заявіў, што разлічвае на атрыманне $ 300 млн трэцяга траншу да канца года.

Па дадзеных «Коммерсанта», Расія ў абмен на поўнае пагашэнне газавага доўгу абяцала дэ-факта субсідаваць з бюджэту пастаўкі газу для беларускага энергасектара з другога паўгоддзя 2016 года па першае паўгоддзе 2019 года. Субсідыя павінна скласці прыкладна $ 300 млн у год, Мінск настойваў на большым аб'ёме.

Механізм прадастаўлення субсідыі павінен быць наступным: Беларусь здолее залічваць у свой бюджэт пошліны ад экспарту прадукцыі расійскай нафты, якая пастаўляецца ў краіну (так гэта адбываецца з выпрацаванымі з яе нафтапрадуктамі). Аб'ём гэтай нафты будзе абмежаваны: ён павінен штоквартальна ўзгадняцца і будзе ўлічвацца ў рамках агульнага балансу паставак, які на 2017 год складае 24 млн тон (гэта значыць пастаўкі на беларускія НПЗ знізяцца). Пры цяперашняй цане на нафту «льготны аб'ём» для фарміравання субсідыі $ 300 млн можа скласці прыкладна 3 млн тон у год.

Хоць схема ў цэлым ўзгоднена, рознагалоссі застаюцца - у прыватнасці, па словах шэрагу суразмоўцаў «Коммерсанта», Беларусь хацела б павелічэння паставак нафты да 26 млн тон. Але найбольш прынцыповае пытанне доўгу: РФ патрабуе неадкладнага пагашэння, а Мінск выстаўляе ўсё новыя ўмовы, кажуць крыніцы выдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0