22 снежня міністры замежных спраў Расіі і Беларусі Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей паразмаўлялі па тэлефоне.

mfa.gov.by

mfa.gov.by

Пра размову паведаміла расійскае ведамства. Там расказалі, што разгледжаны актуальныя тэмы парадку дня расійска-беларускіх адносін. Беларускае МЗС пакуль не давала інфармацыі аб размове міністраў.

Апошнім часам паміж Беларуссю і Расіяй узнікла некалькі праблемаў, у тым ліку нафтагазавы канфлікт і праблемы з пастаўкамі беларускай прадукцыі на расійскі рынак.

А сёння ў МЗС Беларусі быў выкліканы дарадца расійскага пасольства Вадзім Гусеў. МЗС выказаў пратэст у сувязі з выказваннем дырэктара Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леаніда Рашэтнікава, у якіх той заявіў, што беларускай мове 90 гадоў, а Беларусь - «гістарычная частка вялікай Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0