Развітанне з дзеячам беларускай эміграцыі Антона Шукелойцем пройдзе 14 студзеня ў Нью-Джэрсі, паведамляе Галоўная ўправа Беларуска-амерыканскага задзіночання.

Паніхіда пройдзе ў суботу, 14 студзеня, з 10 раніцы да 12 гадзін у Пахавальным доме Малішэўскага ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі) па адрасе: 218 Whitehead Ave (Funeral Service Matthew A. Maliszewski). Пасля гэтага пахаванне адбудзецца на беларускіх могілках Маці Божай Жыровіцкай у суседнім Іст-Брансвіку.

У нядзелю, 15 студзеня, паніхіда па памерлым будзе таксама адслужана пасля нядзельнай Багаслужбы ў Саборы св. Кірылы Тураўскага БАПЦ на Атлантык-Авэню ў Брукліне (пачатак а 10:00).

Антон Шукелойць памёр 7 студзеня на 102-м годзе жыцця. Быў адным з лідараў беларускай эміграцыі ў ЗША, старшынёй Беларуска-амерыканскага задзіночання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?