Беларусь разлічвае на развіццё гандлёва-эканамічных адносінаў з Сербіяй, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на перамовах са старшынёй урада Сербіі Аляксандрам Вучычам у вузкім складзе.

rts.rs

rts.rs

«Сербія — адна з вядучых краін, цікавых Беларусі на Балканскім паўвостраве, гэта наш братэрскі народ, адзін з вядучых гандлёвых партнёраў у рэгіёне, - адзначыў Андрэй Кабякоў. — Таму вельмі разлічваем, што цяперашні візіт паслужыць перш за ўсё развіццю гандлёва-эканамічных адносінаў».

Прэм'ер-міністр выказаў упэўненасць, што пры існуючых адносінах сяброўства і супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі атрымаюць далейшае развіццё. Кіраўнік урада падкрэсліў гатоўнасць Беларусі абмяркоўваць усе пытанні двухбаковага парадку.

Аляксандр Вучыч у сваю вельмі падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём і гасціннасць. «Спадзяюся, што ў нас будзе магчымасць развіваць эканамічныя адносіны, Беларусь для нас дружалюбная краіна. Нашы добрыя палітычныя адносіны будуць садзейнічаць павелічэнню тавараабароту, гэта наша задача», - сказаў ён.

Цяперашні візіт з'яўляецца першым афіцыйным візітам старшыні ўрада Сербіі ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0