Першая тэлефонная размова Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна пасля інаўгурацыі новага прэзідэнта ЗША можа адбыцца ў гэтыя выхадныя, паведаміла NBC.

«Як чакаецца, прэзідэнт Трамп і Уладзімір Пуцін пагутараць па тэлефоне ў гэты ўік-энд. Гэта будзе першая размова пасля інаўгурацыі», - паведаміла ў сваім Twitter карэспандэнт NBC у Белым доме Хэлі Джэксан. Пры гэтым яна спаслалася на крыніцу ў вашынгтонскай адміністрацыі.

У сваю чаргу тэлеканал CNN таксама са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі удакладняе, што размова павінна адбыцца ў суботу, 28 студзеня.

Белы дом пакуль інфармацыю не каментаваў, піша rbc.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0