Урад Новай Зеландыі прапануе змяніць ўзроставыя нормы для паступлення ў пачатковую школу і дазволіць дзецям ісці ў першы клас ва ўзросце 4—5 гадоў. Пра гэта паведамляе stuff.co.nz.

Змены ў законе, што датычыцца нормаў паступлення дзяцей у пачатковыя школы Новай Зеландыі, прадугледжваюць, што бацькі змогуць адпраўляць сваіх дзяцей у першы клас ва ўзросце ад чатырох гадоў. Пры гэтым вучні павінны будуць паступаць у пачатковыя школы па групах: першая група — тыя, каму вось-вось споўніцца 5 гадоў, і другая — тыя, каму толькі нядаўна споўнілася пяць гадоў.

Кожны з бацькоў будзе мець права выбіраць, у якім узросце адпраўляць сваё дзіця ў першы клас.

Як лічаць у Міністэрстве адукацыі Новай Зеландыі, такое новаўвядзенне дазволіць многім бацькам скараціць выдаткі на дашкольную адукацыю, а таксама зрабіць больш раўнамерным ўзроставае размеркаванне сярод вучняў пачатковых класаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?