The Telegraph паведамляе, што Twitter выдаляе акаўнт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з вынікаў пошуку па такіх зневажальных словах, як «racist» (расіст) і «bigot» (фанатык).

Некалькі дзён таму журналісты заўважылі, што калі ўвесці ў пошук Twitter словы fascist, bigot, racist, ці asshole, акаўнт Трампа займаў верхнія пазіцыі у выніках такога пошуку.

Такія вынікі пошуку тлумачацца асаблівасцямі пошукавага алгарытму. З-за значных антытрампаўскіх настрояў карыстальнікаў, Twitter пачаў асацыяваць старонку прэзідэнта ЗША з падобнымі абразлівымі словамі. Але ўжо праз некалькі дзён старонкі Трампа не адлюстроўваліся ў выніках пошуку па гэтых словах.

Прадстаўнікі Twitter ні пацвердзілі, ні абверглі сваё ўмяшанне ў пошукавы алгарытм.

Зараз акаўнт Дональда Трампа знаходзіцца на першай пазіцыі ў пошуку па словах «tiny hands» (маленькія ручкі).

А вось калі зладзіць пошук па слове «corrupt» (можна перакласці як «прадажны» альбо «сапсаваны»), ў выніку можна знайсці старонку Хілары Клінтан.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?