На гэтым тыдні ў Беларусь мае прыехаць прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс.

Дакладная дата не называецца, але сёньня ўвечары кіраўнік Баліварыянскай рэспублікі прылятае ў Маскву.

У расейскай сталіцы Уга Чавэс плянуе падпісаць новыя пагадненьні пра пастаўкі расейскай зброі ў Вэнэсуэлу, а таксама танкаў, падводных лодак, сыстэмаў ПРА «для змаганьня з гідрай амэрыканскага імпэрыялізму. Агульная сума кантракту павінна скласьці 2 млрд даляраў.

Апроч Менска і Масквы прэзыдэнт Вэнэсуэлы плянуе наведаць Мадрыд і Лісабон.

Што да прыезду ў Беларусь, то гэта будзе ўжо трэці візыт Уга Чавэса.

Ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0