Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка плануе правесці рэферэндум аб уступленні краіны ў НАТА. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Berliner Morgenpost.

«Як прэзідэнт я звярнуся да меркавання майго народа. Будзе праведзены рэферэндум па пытанні аб уступленні [Украіны] ў НАТА. І калі ўкраінцы прагаласуюць за, то я са свайго боку зраблю ўсё, каб дамагчыся сяброўства ў альянсе», - сказаў Парашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што калі чатыры гады таму за далучэнне да альянсу выступалі толькі 16% украінцаў, то цяпер такіх, паводле яго слоў, ужо 54%. Тэрміны правядзення рэферэндуму ён не ўдакладніў, піша rbc.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0