У праграме фестывалю: заняткі па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do, вячэра-гутарка з гісторыкам і тэарэтыкам мастацтва, галоўным рэдактарам інтэрнэт-часопіса «Разногласия» (colta.ru) Глебам Напрэенка, тэматычныя кінапаказы, спектаклі, лекцыі, выставы і нават шпацыры па гораду. Большасць кінастужак, прывезеных на фестываль са Швецыі, Германіі, Індыі, Велікабрытаніі і іншых краін, прадэманструецца на мове арыгінала з беларускімі субтытрамі. За музычную частку адказвае этна-экстрым гурт «ИВА НОВА». Агулам гледача чакае 36 мерапрыемстваў.

Асноўнай пляцоўкай фестывалю «DOTYK» стане новая для Мінска прастора «Сталоўка XYZ» (вул. Фабрыцыуса, 4, 3 паверх). Уваход на большую частку мерапрыемстваў фестывалю, за выключэннем канцэртаў і вечарын, вольны. З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?