17 лютага Савет міністраў прыняў пастанову №149 і зацвердзіў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гг., паведаміла 20 лютага прэс-служба ўрада.
«Гэта пяты праграмны дакумент, які накіраваны на развіццё механізмаў укаранення гендарнага падыходу ў працэс распрацоўкі і рэалізацыі захадаў дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства», — гаворыцца ў заяве прэс-службы.
Нацыянальны план па забеспячэнню гендарнай роўнасці прадугледжвае:
- развіццё інстытуцыйнага механізму па забеспячэнню гендарнай роўнасці;
- пашырэнне эканамічных магчымасцяў жанчын і мужчын;
- забеспячэнне гендарна-арыентаванай аховы здароўя;
- забеспячэнне гендарнай роўнасці ў сямейных адносінах;
- супрацьдзеянне гвалту ў сям'і і гандлю людзьмі;
- гендарная адукацыя і асвета.
Фінансаванне захадаў па рэалізацыі Нацыянальнага плану прадугледжваецца ў межах сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў «на адпаведныя мэты, а таксама пазабюджэтных і іншых крыніцаў, не забароненых заканадаўствам».
0
0
0
0
0
0