AFP

AFP

Заснавальнік і кіраўнік кампаніі Ілан Маск удакладніў, што пасажырамі касмічнага карабля стануць не прафесійныя астранаўты, а прыватныя асобы, якія пажадалі здзейсніць касмічны палёт у якасці турыстаў і ўжо зрабілі «значныя грашовыя ўкладанні».

Пры гэтым кіраўнік SpaceX адмовіўся назваць імёны двух будучых касмічных турыстаў, сказаўшы толькі, што яны знаёмыя адзін з адным, і што «гэта не хто-небудзь з Галівуда». Ужо ў гэтым годзе яны пройдуць неабходную медыцынскую праверку, пасля чаго пачнецца падрыхтоўка да палёту.

«Гэтая праграма — магчымасць для чалавецтва вярнуцца ў далёкі космас упершыню за апошнія 45 гадоў», — лічыць Ілан Маск.

Касмічны карабель для гэтага падарожжа ўжо праходзіць выпрабаванні і ў гэтым годзе зробіць, як мяркуецца, першы непілатаваны палёт.

Маск падкрэсліў, што планы палёту да Месяца сталі магчымыя дзякуючы супрацоўніцтву SpaceX з НАСА.

Першы палёт касмічнага карабля будзе непілатаваны, другое выпрабаванне — ужо з камандай на борце — запланавана на другую дэкаду 2018 года.

Ілан Маск прызнае, што палёт да Месяца — гэта рызыкоўнае прадпрыемства, але запэўнівае, што будучыя турысты цалкам ўсведамляюць, на што яны ідуць.

«Вядома, яны не наіўныя, а мы, са свайго боку, будзем прыкладаць усе магчымыя намаганні, каб звесці рызыку да мінімуму. Але яна ўсё роўна не нулявая», — заявіў Ілан Маск.

Па задумцы SpaceX, карабель з турыстамі на борце зробіць аблёт вакол Месяца, але не будзе на яго сядаць.

Як распавёў Маск, яго кампанія была гатова прадаставіць месца на караблі ў першую чаргу астранаўтам НАСА, калі б агенцтва праявіла зацікаўленасць у такім палёце да Месяца.

Апошні раз людзі лёталі да Месяца ў пачатку 1970-х гадоў. Затым НАСА вырашыла закрыць сваю праграму «Апалон» з-за яе занадта вялікага кошту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?