Гурт Naviband адправіўся ў Заслаўе, дзе была зроблена фотасесія, фотаздымкі якой будуць на промапрадукцыі.

Фоты — менеджмент Naviband.

Фоты — менеджмент Naviband.

Артысты атрымалі магчымасць трымаць у руках рэдкі асобнік выдання, які з'яўляецца копіяй Бібліі Скарыны на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Біблія была дастаўлена ў фотастудыю з Нацыянальнай бібліятэкі. Трымаць у руках рэдкі асобнік музыкам дазволілі ўсяго некалькі хвілін.

Пасля паспяховых выступаў, з улікам роста папулярнасці, фанаты Еўрабачання выказваюць думку аб тым, што Naviband будзе своеасаблівымі пасламі беларускай культуры і мовы на конкурсе.

Акрамя традыцыйных строяў, была зроблена і фотасесія ў моладзевай вопратцы ад сталага стыліста Naviband — Сяргея Вярынскага. 

Ужо вядома, што касцюмы, у якіх Naviband будзе выступаць на «Еўрабачанні», будуць змяшчаць элементы нацыянальнага арнаменту. 

Што тычыцца песні, то гурт ужо цягам тыдня завершыць дапрацоўку аранжыроўкі песні «Гісторыя майго жыцця», з якой Naviband будзе прадстаўляць Беларусь на Еўрабачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?