Бракаваную 5-рублёвую купюру з васьмізначным нумарам прадалі на інтэрнэт-аўкцыёне за 737 рублёў (амаль 400 даляраў), паведамляе сайт «Беларуская баністыка».

Пра незвычайную банкноту пісалася пару месяцаў таму, тады яе арыентыровачны кошт ацэньвалі ў 150-200 даляраў.

Унікальнасць банкноты ў тым, што серыйны нумар беларускіх грошай узору 2009 года звычайна складаецца з сямі лічбаў. Серыйны нумар гэтай банкноты наміналам пяць рублёў - АВ 10000000. Баністы мяркуюць, што наяўнасць банкноты з васьмізначнай нумарам варта расцэньваць як брак, хоць «існаванне такой банкноты цалкам заканамерна, бо тыраж кожнай серыі банкнот (акрамя серыі замяшчэння) складае 10 мільёнаў асобнікаў».

За час аўкцыёну за банкноту змагаліся дзевяць патэнцыйных пакупнікоў. Мінімальная стаўка была 201 рубель. Дзве стаўкі апынуліся вышэй за 700 рублёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?