Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін памілаваў жыхарку Сочы Аксану Севасцідзі, асуджаную на сем гадоў пазбаўлення волі за тое, што ў 2008 годзе яна адправіла знаёмаму тэкставае паведамленне аб наступаючых у бок Абхазіі танках, піша Бі-бі-сі.

Пуцін падпісаў указ аб вызваленні Севасцідзі. Ён уступае ў сілу праз пяць дзён з дня яго афіцыйнага апублікавання.

У снежні мінулага года Пуцін казаў, што ён не ў курсе гэтай справы, але пастараецца вывучыць справу асуджанай.

Аксана Севасцідзі была прысуджаная да сямі гадоў калоніі ў сакавіку 2016 года па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе. Да таго часу яна ўжо правяла больш за год у СІЗА, куды яе заключылі на час следства.

Падставай для распачынання справы стала перапіска Севасцідзі са знаёмым з Сухумі. У 2008 годзе ён спытаў яе праз SMS, не бачыла яна ў Сочы танкаў. Яна адказала, што бачыла састаў з бранятэхнікай, які рухаецца ў бок Абхазіі.

Расійскае следства сцвярджала, што знаёмы Севасцідзі працаваў на грузінскую разведку. На гэтай падставе ў яе дачыненні распачалі справу аб дзяржаўнай здрадзе ў форме шпіянажу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0