БелТА

БелТА

Беларусь заўсёды будзе працаваць на аб'яднанне і стабільнасць у Еўропе. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра — міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Бельгіі Дыд'е Рэйндэрсам, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«Ваш візіт знакавы, і ад яго вельмі многае залежыць. Не толькі ў нашых двухбаковых адносінах, але і ў нашых адносінах з вашай імперыяй (Еўрапейскім саюзам). Я магу вам гарантаваць: вы заўсёды ў нашай асобе будзеце бачыць краіну, якая будзе працаваць на аб'яднанне, на стабільнасць у Еўропе. Мы і ў цяжкія часы вам праблем не стваралі, і ў будучыні ніколі гэтых праблем вам ствараць не будзем», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што выступае за шматполюсны свет і захаванне Еўрапейскага саюза. «Еўрасаюз — гэта наймацнейшы полюс разам з Кітаем, Злучанымі Штатамі Амерыкі. Еўрапейскі саюз — гэта магутная апора для планеты, калі яна знікне — быць бядзе. Таму ўсе вашы «брэксіты» і нацыяналістычныя рухі я не ўспрымаю. Чаго б ні каштавала, Еўрапейскі саюз трэба захаваць. Гэта не мая асабістая пазіцыя (хоць і асабістая), гэтая пазіцыя зыходзіць з міжнародных дзяржаўных інтарэсаў. Чым больш апор, тым устойлівей сістэма. Таму я прыхільнік Еўрапейскага саюза», — растлумачыў ён.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з'яўляецца праціўнікам падвойных стандартаў, якія часам можна заўважыць у дзейнасці ЕС.

«Таму я хацеў бы, каб Еўрапейскі саюз адпавядаў тым дэкларацыям, якія ён прапануе ўсяму свету: сумленнасць, прыстойнасць, дэмакратычнасць, — заявіў беларускі лідар. —

Калі б вы ўважліва паглядзелі на Беларусь, то ўбачылі б тут і правы чалавека, і дэмакратыю, і парадак, і бяспеку для людзей.

Мы таксама не без недахопаў, як і вы. Але трэба размаўляць, трэба быць бліжэй адзін да аднаго. Трэба, калі ў вас ёсць вопыт, прапаноўваць і перадаваць яго. Мы гатовыя вучыцца. Але прашу, майце на ўвазе адно: для нас святыя суверэнітэт і незалежнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0