Палітыка Алеся Лагвінца затрымалі ўдзень 23 сакавіка. Аб тым, як гэта адбывалася, змог расказаць яго сын Антось, якога пасля затрымання адпусцілі. У той жа дзень увечары павінен быў адбыцца суд - Алеся Лагвінца абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Аднак ужо ў залі суда яму стала дрэнна, палітыку выклікалі хуткую дапамогу, якая забрала яго ў шпіталь.

«Бацька ўвесь час знаходзіцца пад аховай. Спачатку гэта былі людзі ў форме, зараз у цывільным. Яны не прадстаўляюцца, мяне не пускаюць пагаварыць з ім. Толькі аднойчы атрымалася праз сцяну крыху перакінуцца парай словаў. Сёння было абследаванне, вынікі пакуль невядомыя. Будуць вырашаць, пакінуць бацьку ў шпіталі, ці можна аддаць міліцыянтам», - расказаў Еўрарадыё сын Лагвінца Антось.

Медыкі дыягнаставалі у Алеся Лагвінца закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу і пералом носа. Родныя палітыка звязваюць гэтыя траўмы з брутальным затрыманнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?