Сёння раніцай памёр народны мастак Беларусі Май Данцыг. Пра гэта ў сябе ў Facebook паведаміў яго калега Ігар Бархаткоў.

Маю Данцыгу было 86 гадоў.

Май Данцыг. Фота Яўгена Колчава.

Май Данцыг. Фота Яўгена Колчава.

- Гэта адна з найярчэйшых асобаў у беларускім мастацтве апошніх пяцідзесяці гадоў. Прафесійная супольнасьць ужо даўно прызнала яго класікам. Тое, што ён рабіў, тое, што рабіла гэта пакаленне, ужо ніколі не паўторыцца ні ў сваёй якасці, ні ў сваёй колькасці. Яго творчасць назаўсёды застанецца ў гісторыі нашай нацыі, - сказаў Tut.by старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Мая Данцыга называлі мэтрам так званага «суровага стылю». Гэты кірунак у рэалістычным савецкім жывапісе 1960-х гадоў.

Акрамя гэтага, ён напісаў партрэты Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Анатоля Анікейчыка і іншых вядомых беларусаў.

Яго працы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у Музеі ВАВ у Мінску, музейных калекцыях Расіі, Галандыі, Германіі, Бельгіі, Італіі, ЗША і іншых краін.

Мастак нарадзіўся 27 красавіка 1930 года ў Мінску. Ён да апошняга выкладаў у Акадэміі мастацтваў. У 2005 годзе Май Данцыг атрымаў ордэн Францыска Скарыны.

Як мяркуецца, развітанне з народным мастаком Беларусі пройдзе ў аўторак, 28 сакавіка.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?