Беларуская тэлевядучая Ганна Бонд прабегла 21 кіламетр на марафоне ў Мадрыдзе. Перад гэтым 8 тыдняў яна разам з камандай «IRun» займалася фізічнай падрыхтоўкай з прафесійнымі трэнерамі. На фінішы Ганна ўзняла бел-чырвона-белы сцяг:

Фота з асабістага архіву Ганны.

Фота з асабістага архіву Ганны.

«Наша Ніва» звязалася з Ганнай, каб яна падзялілася эмоцыямі ад марафону:

«Зусім мозг не варыць зараз. Быў ліміт — трэба было прабегчы за тры гадзіны, я прабегла за 2:40. Першыя пяць кіламетраў даваліся вельмі цяжка, потым проста прыходзіць разуменне таго, што адступаць няма куды. Апошнія два кіламетры цягнуліся вечнасць. На фінішы аж расплакалася». 

Пра сцяг Ганна адказала проста: «БЧБ — годны сцяг з гісторыяй. Зрэшты, як і я. У мяне таксама вялікая гісторыя бясконцага пераадолення сябе».

Што канкрэтна гэтага палотнішча, то дыстанцыю прабег з ім эстонскі грузін Сяргей Махашвілі. Ён грамадзянін Расіі, які жыве і працуе ў Беларусі. Такім чынам ён хацеў выказаць сваё пачуццё да нашай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?