У Беларусі плануецца адмяніць дэклараванне і рэгістрацыю цэн, за выключэннем цэн на прадукцыю прадпрыемстваў-манапалістаў і на сацыяльна значныя групы тавараў і тарыфаў, напрыклад на паслугі ЖКГ.

Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на выязной нарадзе па пытаннях спрашчэння падатковай сістэмы ў рэспубліцы, якую правёў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.

Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, прадугледжваецца, што такі пераход будзе ажыццёўлены на працягу двух гадоў, і рэгулявацца будуць толькі цэны на прадукцыю ад манапалістаў і на сацыяльна значныя групы тавараў і тарыфаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?