У Літве пачаліся самыя маштабныя ў гэтым годзе нацыянальныя ваенныя манеўры «Удар маланкі» (Zaibo kirtis — 2017), у якіх будуць адпрацоўваць сумесныя дзеянні сілы МУС і арміі.

Вучэнні ў Марыямпале і Вілкавішкесе пройдуць да 7 траўня. У іх будуць задзейнічаны Сілы міратворчых аперацый Літоўскай арміі, Сілы хуткага рэагавання і часткі іх забеспячэння. Разам з больш чым 3 тыс. вайскоўцаў у іх возьмуць удзел 200 паліцэйскіх і 200 прадстаўнікоў іншых ведамстваў, у тым ліку антытэрарыстычнага падраздзялення Aras, СОГГ і Дэпартамента супрацьпажарнай бяспекі і выратавання, муніцыпальных устаноў, работнікі бальніц і члены Саюза стралкоў. Таксама плануецца прызваць 2000 рэзервістаў з усёй Літвы.

«Плануем мадэляваць розныя дзеянні: гэта будуць неканвенцыяльныя, г.зн. гібрыднай вайны, дзеянні, будуць тэрарыстычныя выпады супраць муніцыпальных органаў. (…) Па сцэнары невядомыя групоўкі паспрабуюць пачаць беспарадкі, бунты, займаць муніцыпальныя будынкі», — паведаміў кіраўнік вучэнняў «Удар маланкі», начальнік Зводнага штаба Літоўскай арміі генерал-маёр Віталіюс Вайкшнорас.

Самыя актыўныя дзеянні манеўраў пачнуцца 2 мая, на вуліцах гарадоў іх можна будзе назіраць да 6 мая. Сцэнар манеўраў, якія праводзяцца ў трэці раз, створаны з мэтай правядзення трэніровак, праверкі і ацэнкі, наколькі хутка і эфектыўна органы ўнутраных спраў змогуць узаемадзейнічаць з сіламі міратворчых аперацый Літоўскай арміі і сіламі хуткага рэагавання пры нейтралізацыі ўзброеных дыверсійных груп, максімальна абараняючы пры гэтым цывільнае насельніцтва і іх маёмасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?