Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў змены ў Законе аб рэпатрыяцыі. Новыя палажэнні павінны спрасціць працэс вяртання ў Польшчу і пражывання тут палякаў, якія вырашылі вярнуцца на гістарычную радзіму з Усходу. Права на вяртанне маюць палякі аж да чацвёртага пакалення.

Дзяржаўны сакратар у Канцылярыі прэзідэнта краіны Адам Квяткоўскі адзначыў, што гэты закон вельмі чакалі. На думку палітыка, новыя палажэнні Закона аб рэпатрыяцыі — гэта аднаўленне гістарычнай справядлівасці.

«Вельмі важна, каб нашы землякі, якія пражываюць за мяжой, бачылі і адчувалі, што Польшча пра іх памятае, і закон таму пацвярджэнне», - адзначыў Квяткоўскі.

Перш за ўсё, у новым законе з'явілася новае вызначэнне «рэпатрыянта». Зараз гэта чалавек, які прыбыў на тэрыторыю Польшчы на падставе нацыянальнай візы, выдадзенай з мэтай рэпатрыяцыі і пастаяннага пражывання ў Польшчы.

Закон таксама прадугледжвае прызначэнне Упаўнаважанага ўрада і стварэнне Рады па справах рэпатрыяцыі, а таксама стварэнне спецыяльных адаптацыйных цэнтраў для рэпатрыянтаў і выдзяленне прыезджым штомесячнай дапамогі памерам 200 злотых (45 еўра).

Рэпатрыянты змогуць атрымліваць таксама іншую фінансавую дапамогу і карыстацца медыцынскімі паслугамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?