Турбулентнасць, у якую трапіў Boeing 777, які выконваў палёт з Масквы ў Бангкок, у авіяцыі вядомая як «турбулентнасць яснага неба». Раней стала вядома, што пасажыры рэйса з-за гэтага атрымалі вывіхі і пераломы.

Па дадзеных авіякампаніі «Аэрафлот» прычынай інцыдэнту на борце рэйса SU270 з Масквы ў Бангкок, у выніку якога каля 20 пасажыраў атрымалі розныя траўмы, стала такая з'ява як «турбулентнасць яснага неба». Паведамленне пра гэта размешчана на сайце авіякампаніі.

«Яе асноўная асаблівасць у тым, што ўзнікае яна не ў аблоках, а ў чыстым небе з добрай бачнасцю, дзе метэаралагічны радыёлакатар не можа ўлавіць яе набліжэнне», — гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі.

З-за гэтага папярэдзіць пасажыраў аб небяспецы і папрасіць іх вярнуцца на свае месцы ў самалёце экіпаж проста не можа.

У ноч на 1 мая Boeing 777, які выконваў рэйс SU270 з Масквы ў Бангкок, за 40 хвілін да пасадкі трапіў у зону моцнай турбулентнасці. Некалькі пасажыраў атрымалі розныя траўмы, у тым ліку вывіхі і пераломы. Самалёт сеў у аэрапорце Бангкока ў 03.38, пацярпелым у выніку здарэння аказваюць дапамогу.

Дакладная колькасць пацярпелых невядомая. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?