Целы двух мужчын без прыкмет гвалтоўнай смерці былі выяўленыя 12 мая ў аўтамабілі «Volkswagen T4 Transporter» на беразе вадаёма ў вёсцы Гадылёва Быхаўскага раёна, паведамляе Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

У машыне побач з целамі загінулых знайшлі газавую гарэлку, якой, відаць, абаграваліся мужчыны. Гэта 44-гадовы і 54-гадовыя жыхары Аршанскага раёна, якія прыехалі парыбачыць.

Следчыя разглядаюць атручэнне газам прапанам як асноўную версію гібелі мужчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0