Як стала вядома New York Times, за апошнія два гады ў Кітаі былі забітыя або адпраўленыя за краты ад 18 да 20 інфарматараў ЦРУ, што нанесла моцную шкоду разведвальным аперацыям у гэтай краіне.

AP

AP

Інфармацыю пра гэта выданню перадалі былыя супрацоўнікі спецслужбы: усяго журналісты пагутарылі з чатырма з іх.

Па іх словах, гэта адзін з самых сур'ёзных правалаў за некалькі дзесяцігоддзяў. Яны параўналі цяперашнюю сітуацыю ў Кітаі з вярбоўкай супрацоўніка ЦРУ Олдрыча Эймса і Роберта Хансена з ФБР.

У ЦРУ распавялі, што паток інфармацыі з апарата кітайскага ўрада пачаў вычэрпвацца ў 2010 годзе.

Агенты сталі знікаць у пачатку 2011 года. Як мінімум, адзін быў застрэлены на вачах у сваіх калегаў у двары дзяржаўнага будынка.

Па адной з версій, кітайцам атрымалася ўзламаць сістэму камунікацыі ЦРУ. Магчыма таксама, што сетка была раскрытая пры дапамозе «крата», укаранёнага контрразведкай КНР у 2010 годзе.

Расследаваннем гэтай гісторыі занялася група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі ФБР і ЦРУ. Аперацыя, па словах аднаго з суразмоўцаў выдання, атрымала назву «медаеды» (Honey Badger).

У выніку некалькі нітак расследавання прывялі да аднаго былога аператыўнага супрацоўніка ЦРУ, аднак супраць яго не было сабрана дастаткова доказаў. Цяпер ён жыве ў адной з азіяцкіх краін.

«Адна з сапраўды сумных рэчаў, гэта тое, што мы да гэтага часу не ведаем, што ж там адбылося», - распавёў Бі-бі-сі адзін з аўтараў публікацыі New York Times Мэт Апуца.

ЦРУ афіцыйна не каментуе гэтыя паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?