У Дзярждуму Расіі ўнеслі законапраект аб рэгуляванні працы месенджараў. Аўтары прапануюць дазволіць Раскамнагляду блакаваць іх ананімных карыстальнікаў.

Законапраект ўнеслі ў Дзярждуму ў сераду дэпутаты Марына Мукабенава ( «Адзіная Расія»), Аляксандр Юшчанка (КПРФ) і Алег Нікалаеў ( «Справядлівая Расія»).

Яны прапануюць абавязаць месенджары падаваць свае паслугі толькі ідэнтыфікаваным па абаненцкім нумары карыстальнікам. Для гэтага сэрвісы павінны будуць заключыць з аператарамі сувязі дамову аб ідэнтыфікацыі. Парадак вызначыць урад.

Ініцыятыва з высокай доляй імавернасці будзе прынята Дзярждумай.

Законапраект распрацаваны Медыя-камунікацыйным саюзам, а дэпутаты толькі паставілі пад ім свае подпісы. Дакумент пакуль «сыры», але ён будзе дапрацоўвацца.

Згодна з законапраектам, Раскамнагляд атрымае права абмяжоўваць рассылку паведамленняў з інфармацыяй, якая распаўсюджваецца з парушэннем закона. Такой інфармацыяй могуць быць, напрыклад, паведамленні аб несанкцыянаваных уладамі мітынгах.

Калі Раскамнагляд запатрабуе спыніць такую рассылку, а таксама неідэнтыфікаваных карыстальнікаў, а месенджар гэтага не зробіць, яго неадкладна заблакуе аператар сувязі па патрабаванні Раскамнагляду, вынікае з праекта закона. Для гэтага ведамству спатрэбіцца рашэнне суда. Сэрвісы таксама абавяжуць рассылаць паведамленні дзяржорганаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?