Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Каўхута адхілены ад пасады, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Галоўным следчым упраўленнем расследуецца крымінальная справа аб службовым падлогу ў дачыненні да шэрагу службовых асобаў. У якасці падазраванага па гэтай справе прыцягнуты міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, - праінфармавала Юлія Ганчарова. - Дзеянні службовай асобы кваліфікаваны па ч.4 арт.16, ч.1 арт.427 (арганізацыя службовага падлогу) КК РБ».

З падазраваным праводзяцца следчыя дзеянні, мера стрымання не ўжывалася. Па рашэнні следства абраная мера працэсуальнага прымусу — адхіленне ад пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0