Лідары краін ЕС дамовіліся аб падаўжэнні эканамічных санкцый супраць Расіі. Пра гэта заявіў сакратар еўрапейскай рады Дональд Туск, паведамляе ВВС.

«Узгоднена. ЕС падоўжыць эканамічныя санкцыі супраць Расіі за тое, што яна ў недастатковай ступені выконвае мінскія дамоўленасці», — напісаў Туск у твітары.

Напярэдадні аб пашырэнні санкцый супраць Расіі з-за сітуацыі на ўсходзе Украіны заявілі ЗША. Амерыканскае казначэйства апублікавала пашыраны санкцыйны спіс, у які ўвайшлі расійскія кампаніі і публічныя фігуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?