Кіраўнік Раскамнагляда Аляксандр Жараў апублікаваў адкрыты ліст да адміністрацыі Telegram і стваральніка месенджара Паўла Дурава. Жараў заклікаў каманду сэрвісу выканаць расійскае заканадаўства і зарэгістравацца ў якасці распаўсюдніка інфармацыі.

«У выпадку фактычнай адмовы ад выканання абавязкаў арганізатара распаўсюджвання інфармацыі, Telegram ў Расіі павінен быць заблакаваны. Да таго часу, пакуль мы не атрымаем патрабаваныя звесткі», — піша Жараў.

Ён заўважыў, што ведамства «кожны дзень» адпраўляе запыты ў Telegram «па ўсіх даступных адрасах», але ніякага адказу да гэтага часу не было. «Выбар за вамі», — заканчвае свой ліст кіраўнік Раскамнагляда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?