СК абяцае выступіць з афіцыйнай заявай па справе аб нападзе з нажом на настаўніцу 74-й гімназіі Мінска пасля таго, як яго разгледзіць Вярхоўны суд.

— Афіцыйна пытанні СК можа паставіць толькі суд. Ёсць працэсуальная форма - суд можа вынесці нам прыватнае вызначэнне, калі следствам былі дапушчаныя парушэнні. Судом першай інстанцыі такіх парушэнняў не ўгледжана, і прыватнае вызначэнне нам не выносілася. Наколькі вы ведаеце, па справе устаноўлены абвінаваўчы прысуд. У цяперашні момант крымінальная справа знаходзіцца ў Вярхоўным судзе, і мы чакаем яе перагляду. Пасля таго, як будзе пастаўлена канчаткова кропка па справе, мы маем намер выступіць з афіцыйнай заявай, каб расставіць усе кропкі над «i». Бо мяне бянтэжыць гэтая хваля, якая разгарнулася ў СМІ і інтэрнэце. Скажу, што тая інфармацыя, якая там змешчана, не ў поўнай меры адпавядае аб'ектыўнай карціне таго, што адбылося, — паведаміў кіраўнік СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?