Лабараторыя «Інвітра» прыпыніла прыём аналізаў у сваіх цэнтрах у Расіі, Казахстане і Беларусі з-за кібератакі, паведамляецца на сайце кампаніі.

«Біяматэрыял, атрыманы ў перыяд тэхнічнага збою, захаваны з датрыманнем усіх прэаналітычных патрабаванняў і будзе апрацаваны», - гаворыцца ў заяве.

Кампанія робіць усё магчымае для ліквідацыі шкоды, нанесенай кібератакай, і вяртання да штатнага рэжыму працы.

Персанальныя дадзеныя кліентаў, падкрэслілі ў «Інвітра», не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0