На пачатку ліпеня скончылася раследаванне трагікамічнай крымінальнай справы.

Канфлікт паміж бацькам і сынам адбыўся яшчэ ў красавіку. На працягу дня п’яны вясковец з-пад Пінска сварыўся з жонкай і 26-гадовым сынам. Падчас канфлікту ён паказаў сваякам сумку, у якой было больш за 165 г сцеблаў, а таксама лісце маку.

Мужчына паабяцаў, што выкліча міліцыю і раскажа, што ў доме захоўваюцца наркотыкі.

Сваё абяцанне п’яны вясковец стрымаў. Ён патэлефанаваў участковаму інспектару і сказаў, што сын захоўвае і ўжывае наркотыкі.

Сумку з макам ён аднёс сыну на ложак і пайшоў да суседа. Хлопец жа ператэлефанаваў па тым жа нумары і растлумачыў, што забароненыя рэчывы ў дом прынёс бацька.

На месца здарэння прыехала следча-аператыўная група, мак канфіскавалі.

Фота - Следчы камітэт

Фота - Следчы камітэт

Але затрымалі не сына, як спадзяваўся бацька, а яго самога.

Мужчыну змясцілі пад варту.

Сваю віну падазраваны прызнаў цалкам і ў зробленым раскаяўся. Са слоў падследнага, пасля сваркі з роднымі ён хацеў іх прыстрашыць, каб тыя яго слухаліся і паважалі.

У дачыненні да вяскоўца распачалі дзве крымінальных справы. Мужчыну вінавацяць у захоўванні і распаўсюдзе наркатычных рэчываў і лжывым даносе.

Матэрыялы справы перадалі ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?