Беларускія следчыя пракаментавалі смерць Кайла Тэфела — амерыканскага вайскоўца, які разам са сваякамі наведаў Мінск у чэрвені.

Нагадем, што Кайл Тэйфэл загінуў у ноч на 13 чэрвеня ў Мінску. Меркавалася, што ён выпаў з акна 10 паверха гасцініцы «Юбілейная». Цела яго знайшлі на даху бара гатэльнага комплекса.

Кайл Тэйфэл. Фота з яго старонкі ў фэйсбуку

Кайл Тэйфэл. Фота з яго старонкі ў фэйсбуку

«Падчас агляду і правядзення праверачных мерапрыемстваў высветлілася, што адзін з пастаяльцаў гасцініцы вылез праз акно нумары на вуліцу (балкон адсутнічаў), пасля чаго зваліўся з парапета 10 паверха. Следчыя апыталі ўвесь персанал гасцінічнага комплексу, які працаваў у названыя суткі. Для працэсуальных дзеянняў са сваякамі загінулага прыцягваўся перакладчык. Усе паказанні далучаныя да матэрыялаў праверкі, — паведамілі следчыя. — Па папярэдніх дадзеных эксперта ГКСЭ, смерць мужчыны наступіла ў выніку траўмаў, характэрных для падзення з вышыні, іншых пашкоджанняў не выяўлена.

Атрыманая следствам інфармацыя дазваляе казаць аб тым, што гібель мужчыны не ўтрымлівае прыкмет крымінальнага характару і з'яўляецца няшчасным выпадкам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?