Парламенцкая асамблея (ПА) АБСЕ на сесіі ў Мінску прыняла рэзалюцыю пад назвай «Аднаўленне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», аўтарам якой з'яўляецца кіраўнік украінскай дэлегацыі Артур Герасімаў. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным праекце рэзалюцыі.

У дакуменце Расію заклікаюць спыніць акупацыю ўкраінскіх тэрыторый, спыніць спансаванне тэрарыстычнай дзейнасці на Украіне і спыніць прыток баевікоў, вызваліць ўкраінскіх палітвязняў і вярнуць іх на радзіму, а таксама вярнуць Украіне Крым.

Большасць членаў ПА АБСЕ падтрымалі праект рэзалюцыі. Прадстаўнікі Расіі выступілі супраць прыняцця рэзалюцыі і назвалі яе «антырасійскай».

Ад Беларусі галасаваў адзін дэлегат: Віталь Варанецкі, ён устрымаўся.

Аўтар праекта рэзалюцыі Артур Герасімаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіў, што хацеў бы шчыра падзякаваць ПА АБСЕ за прыняцце рэзалюцыі. «Расія з'яўляецца краінай-акупантам, вінаватай у смерці нашых людзей, пастаўляе зброю, боепрыпасы баевікам і тэрарыстам, не дазваляе перадаць пад кантроль АБСЕ некантралюемы ўчастак мяжы» - адзначыў Герасімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?