Гурт Animal ДжаZ выканала на расійскім фестывалі «Нашэсце» песню «Без бою» ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы». «Мы вельмі хочам, каб гэты гурт рана ці позна вярнуўся б не толькі на «Нашэсце», але і наогул у Расію. І не толькі гэты гурт, але і ўсе ўкраінскія гурты. Пакуль іх тут няма, мы будзем спяваць іх песні», — сказаў са сцэны лідар гурта Аляксандр Красавіцкі.
Апошні раз гурт «Акіян Эльзы» выступаў у Расіі ў снежні 2013 года. Пасля падзей Майдану ён пад забаронай у Расіі.
0
0
0
0
0
0