Трыццацігадовы матацыкліст разбіўся ў Клецкім раёне, паведамілі БелТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Каля вёскі Загорнае Клецкага раёна 5 жніўня прыблізна а 12.30, 30-гадовы мінчанін, рухаючыся на матацыкле «Кавасакі ЕХ650», на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем, з'ехаў кювет, затым у поле, дзе здзейсніў наезд на рулон сена.

У выніку ДТЗ матацыкліст ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы. «Вядома, што ён меў вадзіцельскае пасведчанне адпаведнай катэгорыі, быў у шлеме. Але раней 6 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці. Праводзіцца праверка», — растлумачылі ў ДАІ.

Акрамя таго, 5 жніўня ў 12.30 паблізу Чэрвеня кіроўца 1981 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем МАЗ, наехаў на веласіпедыста, 1983 года нараджэння, жыхара Чэрвеня. Веласіпедыст выехаў на праезную частку з другараднай дарогі. У выніку ДТЗ ён атрымаў цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны. Як аказалася, веласіпедыст знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Праводзіцца праверка.

Трэцяе ДТЗ было зарэгістравана ў Барысаве. «Фальксваген Пола», якім кіравала жанчына 1971 года нараджэння, павяртаючы налева, наехаў на пешахода. Мясцовы жыхар 1963 года нараджэння рухаўся па краі праезнай часткі ў сустрэчным кірунку. Пасля чаго аўто ўдарылася ў апору ЛЭП. У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў Барысаўскую ЦРБ. Кіроўца была прышпіленая рамянём бяспекі і не пацярпела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0