Учора паведамлялася, што ў пятніцу па Беларусі чакаюцца залевы, але пакуль над Беларуссю бязвоблачнае неба, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Вецер будзе гарачы паўднёвы. Максімальная тэмпература паветра +30.. + 34°C, па Брэсцкай вобласці месцамі + 35°C, па поўначы краіны +26.. + 29 ° C.

У Менску: без ападкаў (імавернасць 5-10%). Максімальная тэмпература паветра +30.. + 32°C.

Як перажыць спёку, раяць спецыялісты. Пра некалькі асноўных правілаў распавяла Мінск-навіны доктар-валеолаг Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Жанна Аляксандрава

На адкрытым сонцы нельга працаваць больш за дзве гадзіны. А з 12 да 16 гадзін лепш адпачываць, або выконваць нескладаныя работы ў цені, — адзначыла яна.

У спёку рэкамендуецца выконваць некалькі няхітрых правіл:

- насіць галаўныя ўборы і лёгкае светлае адзенне прыкрывацца парасонам;

— выпіваць у дзень два-тры літры вады;

— па магчымасці днём знаходзіцца ў памяшканні, на вуліцы хавацца ў цень;

- прымаць халаднаваты душ (але пазбягаць халодных ваннаў).

Калі іх не выконваць, ёсць рызыка атрымаць сонечныя апёкі, а таксама цеплавыя (сонечныя) ўдары. Найбольш схільныя пацярпець ад сонечнага ўдару маленькія дзеці, пажылыя і людзі з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.

Першая дапамога пры цеплавым (сонечным) удары:

пацярпелага трэба неадкладна перанесці ў цень, на лоб пакласці хустку, змочаную халоднай вадой, і папырскаць вадой на твар. Да носа паднесці вату з нашатырным спіртам або адэкалонам, расцерці віскі. Калі стала лепш, даць халодны напой або ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0