На поўдні Францыі ў Марсэлі машына ўрэзалася ў аўтобусны прыпынак. Адзін чалавек загінуў і адзін пацярпеў, паведамляе паліцыя.

Кіроўца аўтамабіля арыштаваны.

Паліцыя пакуль не паведамляе, ці разглядае яна гэты інцыдэнт як тэракт.

Як паведамляе агенцтва Франс-прэс, кіроўца аўтамабіля спачатку наехаў на адзін прыпынак, у выніку чаго загінуў мінак. Пасля чаго той жа самы кіроўца ўчыніў наезд на іншы прыпынак.

Па дадзеных выдання La Provence, сутыкненне адбылося ў раёне Старога порта.

Паліцэйскія раяць жыхарам пакуль устрымлівацца ад прагулак у гэтую частку горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?