Два чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў ДТЗ, якое адбылося 20 жніўня, каля 22.15, у вёсцы Стайкі Вілейскага раёна.

Як паведамілі аuто.тut.by ў ДАІ Мінскай вобласці, 35-гадовая кіроўца «Опель Кадэт» здзейсніла наезд на дзвюх пенсіянерак (68 і 85 гадоў), якія знаходзіліся на праезнай частцы дарогі. У выніку ДТЗ пешаходы атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.

Пасля наезду жанчына-кіроўца з месца здарэння з'ехала, аднак неўзабаве была затрыманая супрацоўнікамі ДАІ. На парушальніцу склалі адміністрацыйныя пратаколы. Таксама высветлілася, што яна не мела права кіраваць аўтамабілем (ніколі не атрымлівала).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0