У суботу, 30 верасня, будзе без істотных ападкаў, толькі днём месцамі ў паўночна-ўсходніх раёнах невялікі дождь.Тэмпература паветра ноччу і раніцай + 2 … + 8°С, максімальная днём у другой палове дня складзе + 9 … + 15°С.

У Мінску ў суботу днём чакаецца ад + 8 да 10°С

1 кастрычніка, у нядзелю, будзе без істотных ападкаў. Тэмпература паветра максімальная днём + 8 … + 13°С, па паўднёвым захадзе да + 15°С.

У Мінску днём + 9—11°С

2 кастрычніка ў панядзелак, яшчэ захаваецца ўплыў антыцыклону, так што будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра ў другой палове дня складзе 8 … + 14°С. У Мінску — +8—10°С.

3 кастрычніка, у аўторак, надвор'е зменіцца пад уплывам атмасферных франтоў ад атлантычнага цыклона. Ноччу ў заходніх раёнах, днём на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы. Днём месцамі чакаецца парывісты вецер.М аксімальная днём + 8 … + 13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0