10-11 кастрычніка надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты.

10 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны. Тэмпература паветра ноччу і раніцай +2.. + 7°С. Днём — +6-11°С

У Мінску +7.. +9, дождж.

11 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. + 8°С, днём +7.. + 13°С.

У Мінску - + 9—10, дождж.

12 кастрычніка днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Па захадзе ў асобных раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. + 8°С, максімальная днём +8.. + 14°С, па поўдні да + 16°С.

У Мінску - + 11—13°С, дождж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0