Нью-Ёрк — найпапулярнейшы горад года
Так выглядае дзясятка гарадоў, фота і відэа з якіх гэтым годам траплялі ў Інстаграм часцей за ўсё:
- Нью-Ёрк,
- Лондан,
- Масква,
- Сан-Паўлу,
- Парыж,
- Лос-Анджэлес,
- Санкт-Пецярбург,
- Джакарта,
- Стамбул,
- Барселона.
Каліфарнійскі «Дыснэйлэнд» — найпапулярнейшае месца ў 2017 годзе сярод карыстальнікаў Інстаграма
А ў рэйтынгу самых папулярных месцаў, у якіх адзначаюцца карыстальнікі сацсеткі, большасць складаюць славутасці ЗША:
- Дыснэйлэнд у Каліфорніі,
- Тайм-Сквер у Нью-Ёрку,
- Цэнтральны парк у Нью-Ёрку,
- Эйфелева вежа ў Парыжы,
- Дыснэйлэнд у Токіа,
- Дыснэйпарк у Фларыдзе,
- Луўр у Парыжы,
- Бруклінскі мост у Нью-Ёрку,
- Дысней Адвэнчар Парк у Каліфорніі,
- Лас-Вегас-Стрып.
Спіс падпісантаў Крышціяну Раналду значна вырас за 2017 год
Знакамітасці, якія набылі больш за ўсё новых падпісчыкаў:
- Cristiano Ronaldo (@cristiano)
- Selena Gomez (@selenagomez)
- Ariana Grande (@arianagrande)
- Kylie Jenner (@kyliejenner)
- Dwayne Johnson (@therock)
- Leo Messi (@leomessi)
- Neymar Jr (@neymarjr)
- Beyoncé (@beyonce)
- Justin Bieber (@justinbieber)
- Kim Kardashian West (@kimkardashian)
Відэа са старонкі Раналду таксама стала найбольш лайканым у гэтым годзе
Фотаздымкам, які набраў болей за ўсё лайкаў (адзнакаў «падабаецца»), стала фота цяжарнае спявачкі Беёнсэ:
Самымі ж папулярнымі хэштэгамі 2017 года сталі: #love, #fashion, #photooftheday, #photography, #art, #beautiful, #travel, #happy, #nature, #picoftheday.