Падчас даследавання навукоўцы прааналізавалі інфармацыю аб стане здароўя і харчавання жыхароў ЗША за 2011-2014 гады. Было вывучана распаўсюджванне атлусцення сярод людзей, старэйшых за 20 гадоў, з розным узроўнем адукацыі, даходамі, полам і этнічнай прыналежнасцю. 

Усяго аўтары даследавання прааналізавалі дадзеныя 10636 чалавек: белых, афраамерыканцаў, лацінаамерыканцаў і людзей азіяцкага паходжання.

Аказалася, што на атлусценне пакутавалі 38% жанчын і 34% мужчын. У працэнтных суадносінах часцей за ўсё яно сустракалася ў афраамерыканцаў (48%), на другім месцы былі лацінаамерыканцы (42,5%), на трэцім — белыя (34,5%).

Цікава, што сувязь з узроўнем адукацыі прасочвалася практычна ва ўсіх: людзі з вышэйшай адукацыяй пакутавалі на атлусценне радзей за астатніх. Толькі ў афраамерыканскіх мужчын узровень захворвання апынуўся прыкладна аднолькавым незалежна ад адукацыі.

У артыкуле, апублікаваным навукоўцамі, не паведамляецца пра прычыны такіх дзіўных вынікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?