Фота Юліі Міцкевіч

Фота Юліі Міцкевіч

«У гэтыя выходныя і ў пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, які сфармаваўся ў халодным паветры паўночных шырот, так што тэмпературны фон працягне зніжацца, а вось на снег разлічваць не прыходзіцца», — адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 12 студзеня ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман, шэрань. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2-8 градусаў марозу, днём будзе ад нуля да мінус 6.

 У суботу, 13 студзеня, тэмпература ноччу панізіцца да мінус 4-10 градусаў, па паўночным усходзе краіны пры праясненнях будзе да 12 градусаў марозу. Днём будзе мінус 1-6.

У нядзелю, 14 студзеня, ноччу тэмпература паветра апусціцца да 6-11 градусаў, пры праясненнях месцамі да 12-14 марозу. Днём чакаецца 2-7 градусаў са знакам мінус.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я па-ранейшаму будзе вызначаць антыцыклон, які перамесціцца на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расіі

У панядзелак і аўторак, 15-16 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу - мінус 7-13, пры праясненнях - да мінус 15. Днём будзе 2-8 градусаў марозу.

У Мінску на выходных уначы будзе да мінус 7, днём 4—6 марозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?